Скві́рцы[1] (трансліт.: Skvircy, руск.: Сквирцы) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Язненскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Чарневічы, пазней у складзе гміны Язна Дзісенскaга павета Віленскага ваяводства[2].