wd wp Пошук:

Скверы на плошчы Перамогі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Скверы на плошчы Перамогі — зялёныя зоны партэрнага тыпу па абодва бакі і значна ніжэй узроўню пр. Незалежнасці каля пл. Перамогі паміж вул. Захарава, Камуністычнай і Фрунзэ, з кожнага боку абмежавана жылымі дамамі 1950—1956 гг. пабудовы. З боку Свіслачы абмежаваны Домам-музеем I з’езда РСДРП (будынак адноўлены ў 1948, арх. І. Валадзько) і манументальнымі варотамі — уваходам у Цэнтральны дзіцячы парк. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гісторыя

Сквер, ззаду бычны ўваход у Цэнтральны дзіцячы парк

Круглая плошча пачала фарміравацца ў канцы 1930-х гг. як важная транспартная развязка. У 1950-я гг., у сувязі з размяшчэннем тут манумента Перамогі, у інстытуце «Белдзяржпраект» быў распрацаваны праект добраўпарадкавання зялёнай зоны плошчы, аўтарам якога з’яўляўся архітэктар М. Баршч.

У 1984 г., у сувязі з будаўніцтвам Мінскага метрапалітэна, плошча была перапланавана архітэктарамі Б. Ларчанкам, Б. Школьнікавым, К. Вязгіным і стала авальнай. Паменшаны памер зялёнай зоны плошчы быў і часткова зменена яе першапачатковае вырашэнне.

У наш час скверы вакол плошчы алеямі падзелены на чатырохвугольныя добраўпарадкаваныя ўчасткі. Адзін бок бліжэйшага да плошчы ўчастка паўтарае крывізну тратуара і праезнай часткі. Уздоўж дарожак у спецыяльна прадугледжаных месцах пастаўлены лаўкі. У дэкаратыўным афармленні сквераў выкарыстаны лісцевыя і хвойныя дрэвы, групы кустоўя.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Скверы Мінска
Катэгорыя·Плошча Перамогі (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Мінск)
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·1950-я ў Мінску
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·З’явіліся ў 1950-я гады
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны