wd wp Пошук:

Серж Палякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палякоў.

Серж Палякоў (фр. Serge Poliakoff, пры нараджэнні Сяргей Геаргіевіч Палякоў; 8 студзеня 1900, Масква — 12 кастрычніка 1969, Парыж) — французскі жывапісец, графік, кераміст; выхадзец з Расіі.

Біяграфія

Сын кіргізскага конезаводчыка, быў трынаццатым з чатырнаццаці дзяцей. Вучыўся жывапісу ў Маскве, у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства. У 1918 годзе пакінуў Расію, у 1920 годзе прыбыў у Канстанцінопаль, у 1923 годзе — праз Сафію, Бялград, Вену і Берлін дабраўся да Парыжа. Іграў на гітары ў парыжскіх кабарэ. У 1929 годзе паступіў у акадэмію «Гранд-Шам’ер», у 1935—1937 гадах вучыўся ў Лондане ў Мастацкай школе Слейд.

Пазнаёміўся з В. В. Кандзінскім, Соняй і Раберам Дэланэ, Ота Фрэйндліхам, пад іх уплывам прыйшоў да нефігуратыўнага жывапісу. Першая персанальная выстава адбылася ў 1945 годзе. У 1947 годзе навучаўся ў Жана Дэроля. У тым жа годзе ўдастоены прэміі Кандзінскага. У 1962 годзе працам Палякова была адведзена зала на Венецыянскай біенале, у тым жа годзе атрымаў грамадзянства Францыі. Аказаў моцны ўплыў на працы Армана.

Памёр у Парыжы ў 1969 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118595482 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118595482 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118595482 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе