wd wp Пошук:

Рабер Дэланэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэланэ.

Рабе́р Дэланэ (фр.: Robert Delaunay; 12 красавіка 1885, Парыж — 25 кастрычніка 1941, Манпелье) — французскі мастак, адзін з заснавальнікаў (разам са сваёй жонкай — Соняй Дэланэ) новага арт-стылю — «арфізму».

Біяграфія

Мемарыяльная дошка на доме № 16 на вуліцы Святога Сымона ў Парыжы, дзе жылі мастакі Рабер і Соня Дэланэ

Нарадзіўся 12 красавіка 1885 годзе ў Парыжы. Cын Джорджа Дэланэ і графіні Берт Фелісі дэ Роўз.

Калі ён быў дзіцем, бацькі развяліся, і выхаваннем займалася сястра яго маці Мары і яе муж Чарлз Дамур. У 1904 годзе даў шэсць работ Салону Незалежных. Ён адправіўся ў Брэтань, дзе знаходзіўся пад уплывам Школы Понт-Авена. Пасля службы ў войску пазнаёміўся ў 1908 годзе з Соняй Тэрк, якая прыехала з Адэсы, у 1910 годзе яны пажаніліся. У 1908 годзе Дэланэ становіцца членам групы «Залатое сячэнне». У 1911 годзе ён удзельнічае ў выставе групы «Сіні вершнік» у Мюнхене. Гады Першай сусветнай вайны Дэланэ правялі ў Іспаніі і Партугаліі, у 1921 годзе вярнуліся ў Парыж. У 1937 годзе Рабер і Соня Дэланэ разам удзельнічалі ў афармленні Парыжскай Сусветнай выстаўкі 1937 года.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ён схаваўся ў Аверні, але быў ужо цяжка хворы і неўзабаве памёр ад раку.

Сын Рабера і Соні — Шарль Дэланэ (1911—1988) быў прапагандыстам і гісторыкам джаза.

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524496 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524496 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 https://www.tate.org.uk/art/artists/robert-delaunay-992 Праверана 2 лютага 2021.
  5. 1 2 3 RKDartists
  6. Robert (1885-1941) Delaunay
  7. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500023463
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  9. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  10. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  11. Encyclopædia Britannica
  12. http://www.tate.org.uk/learn/online-resources/glossary/o/orphism Праверана 14 жніўня 2015.
  13. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/o/orphism
  14. 1 2 Artnet — 1998.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Манпелье
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе