wd wp Пошук:

Сен-Жон Перс

Сен-Жон Перс (фр.: Saint-John Perse; 31 мая 1887, Пуэнт-а-Пітр, Гвадэлупа — 20 верасня 1975, Праванс) — літаратурны псеўданім французскага паэта і дыпламата Алексіса Лежэ (або Сен-Лежэ) (фр.: Alexis Leger, фр.: Alexis Saint-Leger Leger), лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1960).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Французскай Гвадэлупе ў сям’і адваката Амаду Сен-Лежэ, якая пражываў на астравах яшчэ з 1815 года. У 1875 яны вярнуліся ў Францыю.

З 1911 Алексіс пачаў працаваць у міністэрстве замежных спраў. У 1916—1921 — сакратар французскага пасольства ў Пекіне. У 1921 Лежэ удзельнічаў у Вашынгтонскай канферэнцыі, дзе на таленавітага дыпламата звярнуў увагу кіраўнік французскай дэлегацыі Арыстыд Брыян, прызначыў яго сваім памочнікам. У Парыжы Лежэ круціўся ў літаратурных колах Андрэ Жыда і Поля Валеры.

У 1924 Лежэ ўпершыню выкарыстаў літаратурны псеўданім «Сен-Жон Перс», складзены з імёнаў апостала Іаана і рымскага паэта I стагоддзя Персія. У 1933—1940 займаў пост генеральнага сакратара французскага МЗС. Удзельнічаў у Мюнхенскай канферэнцыі, дзе выказваўся супраць саступак Германіі. У 1940 звольнены са сваёй пасады і эміграваў у ЗША.

Урад Вішы пазбавіў яго французскага грамадзянства. У Злучаных штатах Лежэ працаваў у бібліятэцы Кангрэсу, і застаўся ў Амерыцы нават пасля завяршэння Другой сусветнай вайны, перыядычна вяртаючыся на кароткі час на радзіму. Памёр на сваёй віле ў Правансе.

На беларускую мову асобныя творы Перса пераклалі Андрэй Хадановіч (у зб. «Разам з пылам»), Любоў Філімонава.

Зноскі

  1. 1 2 Saint-John Perse // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Saint-John Perse // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Сен-Жон Перс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://www.nobelprize.org/prizes/facts/facts-on-the-nobel-prize-in-literature/ Праверана 14 кастрычніка 2021.
  5. (unspecified title) Праверана 14 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Дыпламаты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся на Гвадэлупе
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Вар
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Бардо
Катэгорыя·Франкамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы