wd wp Пошук:

Сент-Марцін-ін-зэ-Філдс

Царква Святога Марціна «што ў палях» (англ.: St Martin-in-the-Fields) — самая знакамітая прыхадская царква Лондана. Стаіць на паўночна-усходнім вуглу Трафальгарскай плошчы, у самым цэнтры горада. Сярод яе вернікаў — жыхары Букінгемскага палаца, у тым ліку і каралеўскае сямейства. У царквы маецца ўласны аркестр — акадэмія Святога Марціна ў палях.

Упершыню вэстмінстэрская царква ў імя Святога Марціна Турскага згадваецца ў 1222 годзе. Цяперашні будынак царквы быў збудаваны ў 1720-я гады па класіцыстычнаму праекту Джэймса Гібса, які ў свой час быў прыняты неадназначна, але пасля стаў шанаваным узорам англійскай храмавай архітэктуры. Будынак уяўляе сабой антычны храм карынфскага ордара, над якім узносіцца стройная званіца, а яе шпіль вянчае залатая карона. Інтэр’ер нагадвае храмы Крыстафера Рэна. У крыпце абсталявана кафэ для бяздомных.

Спасылкі

  1. https://www.achurchnearyou.com/
  2. https://www.historicengland.org.uk/listing/the-list/list-entry/1217661
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1720 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы Лондана
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Лондане
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Джэймса Гібса
Катэгорыя·1720-я ў Еўропе
Катэгорыя·Вэстмінстэр
Катэгорыя·Храмы Святога Марціна Турскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных