wd wp Пошук:

Сент-Джэймскі палац

Сент-Джэймскі палац (англ.: St. James’s Palace) — адзін з найстарэйшых у Лондане. Знаходзіцца на вуліцы Пэл Мэл на поўнач ад аднайменнага парку. Пабудаваны на месцы сярэднявечнага лепразорыя Св. Якава (Джэймса) з чырвонай цэглы як другая сталічная рэзідэнцыя Генрыха VIII. Тут памерла яго дачка Марыя Цюдор, і ў палацавай капэле (арх. Ініга Джонс) захоўваюцца яе вантробы і сэрца.

Апісанне

Сент-Джэймскі палац у 1819 годзе

Да 1698 года англійскія каралі жылі ва Уайтхоле і толькі пасля яго знішчэння ў 1698 г. Сент-Джэймскі палац стаў асноўным месцазнаходжаннем каралеўскага двара. Прыдворныя жаліліся на цеснату і старасць памяшканняў, так што іх прыпадала ўвесь час рамантаваць і пашыраць. Самі манархі аддавалі перавагу больш ціхаму і ўтульнаму Кенсінгтонскаму палацу, і пасля вялікага пажару 1809 года палац на Пэл Мэл быў імі фактычна закінуты.

Пры ўзыходжанні на прастол у 1837 г. каралева Вікторыя афіцыйна зрабіла сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Букінгемскі палац, пакінуўшы Сент-Джэймскі палац месцазнаходжаннем двара прынца Уэльскага.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палацы Лондана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле