wd wp Пошук:

Сельская гаспадарка Францыі

Францыя — найбуйнейшы ў Еўропе вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі (20 % ад усёй вытворчасці ў ЕС). Гэтаму спрыяюць выдатныя агракліматычныя рэсурсы, прымяненне сучасных тэхналогій ды аграрная палітыка ЕС. Па экспарце прадукцыі сельскай гаспадаркі займае першае месца ў ЕС і трэцяе ў свеце. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае прыкладна 2 % ВУП, на долю аграпрамысловага комплексу — больш за 4 %. У 2007 сельская гаспадарка Францыі атрымала 8 млрд еўра еўрапейскіх субсідый, у агарарным жа комплексе было створана прадукцыі на 33 млрд еўра. У структуры сельскай гаспадаркі Францыі суадносіны раслінаводства і жывѐлагадоўлі прыкладна роўныя.

Раслінаводства

У раслінаводстве вядучай з’яўляецца збожжавая гаспадарка. Занальны характар размяшчэння ўласцівы для пасеваў пшаніцы, кукурузы і ячменю. Значныя пасевы бульбы і цукровых буракоў, па вытворчасці якіх Францыя — сусветны лідар. Асноўны раѐн іх вытворчасці — Паўночна-Французская нізіна, тут жа размяшчаецца і большасць цукровых заводаў. Паўсюдна развіта агародніцтва і пладаводства.

Вінаградарства

Францыі належыць 2-е месца ў Еўропе і 4-е ў свеце па вытворчасці вінаграду.[1] Галоўны раён вінаградарства — Лангедок. Асноўная частка ўраджаю выкарыстоўваецца ў вінаробстве. Экспартныя марачныя віны вырабляюцца ў раёне Бардо, у Шампані, даліне ракі Луары. Самі ж французы аддаюць перавагу ружовым вінам. Заморскія тэрыторыі (Марцініка, Рэюньён) слаўныя зборам цукровага трыснёга і вытворчасцю рому з яго.

Жывёлагадоўля

Галоўная галіна жывѐлагадоўлі — развядзенне буйной рагатай жывѐлы мяса-малочнага кірунку. Развіты птушкагадоўля, свінагадоўля і конегадоўля. Францыя ўваходзіць у групу сусветных лідараў па пагалоўі буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі, вытворчасці малака, яек, мяса.

Рыбалоўства

Рыбныя рэсурсы Францыі моцна спустошаны. Бoльшую частка ўлову ў рэках і азёрах складае стронга, якую разводзяць штучна. У Біскайскім заліве вядзецца здабыча сардзін, камбалы і селядцоў, а таксама амараў, крэветак і малюскаў.

Зноскі

  1. http://www.fao.org/faostat/en/#data/QC/visualize
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сельская гаспадарка Францыі