У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гібанс.
Осцін Седрык Гібанс (англ.: Austin Cedric Gibbons, 23 мая 1893 — 26 ліпеня 1960) — амерыканскі арт-дырэктар, мастак-пастаноўшчык і архітэктар, дызайнер статуэткі «Оскар» — за свае працы атрымаў 11 гэтых узнагарод, за ўсю гісторыю кінематографа саступіўшы ў гэтым колькасці толькі Уолту Дыснею. Адзін з заснавальнікаў Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук.