Святы Фінляндыі (фінск.: Suomen juhlapäivät)- афіцыйныя святочныя дні ў Фінляндыі.
Тэкст загалоўка | Тэкст загалоўка | Тэкст загалоўка | Тэкст загалоўка | Тэкст загалоўка |
---|---|---|---|---|
Дат | Беларуская назва | Мясцовая назва (па фінскі) | Мясцовая назва (па шведскі) | Заўвагі |
1 студзеня | Новы год | Uudenvuodenpäivä | Nyarsdagen | |
6 студзеня | Богаяўленне | Loppiainen | Trettondedagen | Наступная чырвоная дата фінскага календара - Эпіфанія ці Богаяўленне, традыцыйнае каталіцкае свята, цесна звязанае з асноўнымі евангельскімі падзеямі - Раством Хрыстовым, пакланеннем валхвоў і Хрышчэннем Хрыста ў Іярдане. Так як Раство святкуецца асобна, 25 снежня, асноўны акцэнт эпіфаніі пераносіцца на Хрышчэнне |
Вялікая Пятніца | Вялікая пятніца | Pitkäperjantaj | Langfredagen | Пятніца перад Вялікаднем |
6-9 красавіка | Вялікдзень | Päsiäispäivä | Paskdagen | На гэтае свята прыпадае 4 выхадных - з пятніцы па панядзелак |
Светлы панядзелак | Светлы Панядзелак | 2.pääsiäispäivä | Andra paskdagen | Панядзелак пасля Вялікадня |
1 мая Свята вясны "Вапунпяйва" | Вальпургіева ноч ці свята вясна, яно ж Першамай | Vappu | Valborgsmässo | Першае мая для фінаў, перш за ўсё, гэта свята вясновай сяўбы - дзень Вапу (Vapunaatto). Асыяцавацца з Першамаем - святам усіх працоўных, яно стала значна пазней, у савецкі час. Вапу - гэта паганскае свята вікінгаў, закліканае абараніць будучыя пасевы ад шкоды, якую маглі нанесці злыя духі і душы памерлых |
Узнясенне | Узнясенне | Helatorstai | Kristi himmelfärds dag | У чацьверг, на 40-ы дзень пасля Влікадня фіны адзначаюць Хелаторстай ці Ўзнясенне Хрыстова. Гэта рэлігійнае свята прысвечана ўзнясенню Хрыста на неба і абяцанню аб другім прышэсці Збаўцы |
канец мая | Пяцідзесятніца | Helluntaipäivä | Pingst | 50 дзён пасля Вялікадня. У нядзелю, на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня, каталікі і лютэране святкуюць Сашэсце Святога Духа (лютэранскую Пяцідзесятніцу). |
Пятніца у перыяд паміж 19 і 25 чэрвеня | Дзень раўнадзенства | Juhannusaatto | Midsommarafton | Неафіцыйны - выхадны дзень згодна з пастановай 162/2005 |
Субота ў перыяд паміж 20 і 26 чэрвеня | Купалле (Юханус) | Juhannuspäivä | Midsommardagen | Пераносіцца з 24 чэрвеня Юханус, Уконюхла ці купалле - другое па значнасці свята Фінляндыі, саступаючае толькі Калядам. Адсюль і адна з назваў урачыстасці - Кесяйкоулу, літаральна - "Летнія Каляды". |
Лістапад (1-я нядзеля) | Дзень усіх святых | Pyhäinpäivä | Alla helgons dag | Дзень усіх святых, больш вядомы як Хэлоўін, прыйшоў у Фінляндыю у 1835 годзе. Адзначаюць гэтае свята, звычайна ў першую нядзелю лістапада |
6 снежня | Дзень незалежнасці | Itsenäisyyspäivä | Självständighetsdagen | Дзень незалежнасці Фінляндыі мае для мясцовых жыхароў вялікае значэнне. У гэты дзень ўсе пранікаюцца пачуццём глыбокага патрыятызма. У гарадах праходзяць парады ўзброеных сіл краіны, арганізуюцца парады і шэсці. |
24 снежня | Вігілія | Joulaatto | Julafton | Неафіцыйнае - непрацоўны дзень згодна з пастанаўленнем 162/2005 Раство для фінаў - самае значнае свята ў годзе. Яшчэ да прыняцця хрысіянства, у канцы снежня фіны святкавалі Joulu - дзень зімовага сонцастаяння, урачыстасці цяпла і святла. Пазней Joulu аб'ядналі з Раством Хрыстовым і сталі адзначаць у ноч з 24-га на 25-е снежня. |
25 снежня | Каляды | Joulupäivä | Juldagen | |
26 снежня | Дзень святога Стэфана | 2. joulupäivä ці tapaninpäivä | Andra juldagen | |
Усе нядзельныя дні | Sunnuntai | Söndag | Афіцыйныя выходныя - назвы ў адпаведнасці з літургічным годам |
Сцяг Фінляндыі падымаюць у дзяржаўныя святы (напрыклад, у Дзень незалежнасці, Вапу (1 мая)) - усяго іх 6, а таксама ў дні выбараў і інаўгурацыі прэзідэнта. Такмама існуюць святы, падыманне сцяга ў якія было прызначана Міністэрставм унутраных спраў Фінляндыі (напрыклад, Дзень Еўропы, дзень фінскай літаратуры, Дзень раўнапраўя[11]).[12] У большасці муніцыпалітэтаў і камун таксама падымаюць сцяг і ў іншыя святочныя дні (напрыклад - Дзень народнага эпаса “Калевалы”, Дзень фінскай мовы, Дзень фінскай літаратуры, Дзень ААН і г. д.). Увогуле, у Фінляндыі стала традыцыяй падымаць сцягі на ўсе святочныя дні. Пры гэтым сцягі падымаюцца, як прыватнымі домаўладальнікамі, так і па ўсяму гораду, уключаючы дзяржаўныя ўстановы.