wd wp Пошук:

Дзень шведскай культуры

Дзень шведскай культуры (фінск.: ruotsalaisuuden päivä шведск.: svenska dagen) - агульнадзяржаўнае свята ў Фінляндыі. яго адзначаюць 6 лістапада, як дзень культуры шведскамоўных фінаў і іх права выкарыстоўваць родную шведскую мову на тэрыторыі Фінляндыі. Свята супадае з адзначаемым у той жа час у Швецыі днём Густава Адольфа.

Гісторыя

Свята было ўсталявана ў Вялікім Княстве Фінляндскім у 1908 годзеў сувязі з рашэннем Шведскай народнай партыі адзначаць дзень шведскай культуры.[1] Зараз мерапрыемствы дня кардынуюцца Шведскай Асамблеяй Фінляндыі.

У двухмоўных муніцыпалітэтах Фінляндыі наппрацягу ўсяго тыдня адбываюцца разнастайныя мерапрыемствы, а ў якасці святочнага атрыбута прадпісана вывешваць нацыянальны Сцяг Фінляндыі[2]

Шведская мова з’яўляецца адной з афіцыйных моў Фінляндыі. Шведсакмоўныя грамадзяне складаюць каля 6% насельніцтва краіны[3].

Заўвагі

  1. Swedish People’s Party: History
  2. Фінляндыя адзначае Дзень шведскай культуры // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лістапада 2013.(Праверана 5 лістапада 2022)
  3. Фінляндыя адзначае дзень шведскай культуры // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лістапада 2012.(Праверана 5 лістапада 2022)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Святы Фінляндыі