wd wp Пошук:

Святлана Рыгораўна Вегера

Святлана Рыгораўна Вегера (нар. 20 верасня 1977, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (2013), дацэнт (2005), прафесар.

Біяграфія

Скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», 1998), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка», 2003).

Працавала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1998, фінансава-эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку і аўдыту, у 2003—2015 — загадчык кафедры, з 2015 — першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: метадалогія бухгалтарскага ўліку прыродных ресурсаў; трансфармацыя бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў кантэксце ўстойлівага развіцця; улік амартызуемай маёмасці.

Узнагароды

Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012), прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2009), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011), званне «Чалавек года Віцебшчыны» (2014).

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Асобы