wd wp Пошук:

Святлана Георгіеўна Суджаева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Суджаева. Святлана Георгіеўна Суджаева (15 верасня 1951, Мінск) — выбітны беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі, рэабіліталогіі, патафізіялогіі кровазвароту, псіхафізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (2007). Першая ў гісторыі медыцыны Беларусі жанчына — доктар медыцынскіх навук па спецыяльнасці «кардыялогія». З’яўляецца вядучым членам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў (ESC), членам Еўрапейскай Асацыяцыі па прафілактыцы і рэабілітацыі хворых з захворваннямі сэрца, а таксама каардынатарам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў ў галіне кардыялагічнай рэабілітацыі па Беларусі.

Біяграфія

У 1974 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа». З 1974 па 1979 гг. працавала ў лячэбна-прафілактычных установах Беларусі. У 1979 годзе паступіла і ў 1981 г. скончыла клінічную ардынатуру ў Беларускім НДІ кардыялогіі па спецыяльнасці «кардыялогія». У 1982-1996 гадах працавала навуковым супрацоўнікам лабараторыi рэабiлiтацыi хворых на iнфаркт мiякарда. У 1997-2001 – намеснiкам дырэктара Беларускага НДІ кардыялогіі па клiнiчнай працы, пасля рэарганiзацыi Беларускага НДІ кардыялогіі у Рэспублiканскi навукова-працоуны цэнтр “Кардыялогiя” ў 2001 годзе (дыр. праф. Н. А. Манак) працягнула працаваць намеснiкам дырэктара Рэспублiканскага навукова-працоунага цэнтра “Кардыялогiя” па кардыятэрапii да 2004 года.

З ліпеня 2007 — загадчыца лабараторыі рэабілітацыі хворых кардыялагічнага і кардыяхірургічнага профілю. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Дыягнастычнае значэнне пробы з псіхаэмацыйным напружаннем для ацэнкі стану каранарнага крывацёку і скарачальных рэзерваў міякарда ў хворых на ІХС» ў 1987 годзе, доктарскую дысертацыю «Псіхафізіялагічны аспект рэабілітацыі хворых інфарктам міякарда» — у 1994 годзе. Званне прафесара па спецыяльнасці «клінічная медыцына» прысвоена Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіяй Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь у 2007 г.. Падрыхтавала 5 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Апублікавала 370 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 43 навукова-практычных i вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 127 навуковых артыкулаў. Атрымала 9 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці рэабіліталогіі
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў