wd wp Пошук:

Святлана Вікенцьеўна Гіль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гіль. Святлана Вікенцьеўна Гіль (нар. 16 сакавіка 1947, Швянчоніс Літоўскай ССР) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, інжынер-тэхнолаг. Працавала майстрам, старшым тэхнолагам, старшым інжынерам, старшынёй фабрычнага камітэта прафсаюза Брэсцкай фабрыкі верхняга трыкатажу, сакратаром камітэта КПБ Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, старшынёй Ленінскага раённага Савета народных дэпутатаў горада Брэста, намеснікам генеральнага дырэктара па рабоце з моладдзю Брэсцкага вытворчага дывановага аб’яднання, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства Брэсцкая швейная фірма «Надзея».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. ГИЛЬ СВЕТЛАНА ВИКЕНТЬЕВНА Архівавана 30 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швянчонісе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь