wd wp Пошук:

Святлана Аляксандраўна Шутава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шутава. Святлана Аляксандраўна Шутава (1 чэрвеня 1967, Магілёў) — беларуская журналістка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Біяграфія

Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Магілёве.

Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Журналістыка».

Працавала рэдактарам, загадчыкам аддзела інфармацыі, галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога радыё рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр “Тэлекампанія «Магілёў»; галоўным рэдактарам абласной газеты «Магілёўскія ведамасці»; галоўным рэдактарам камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства “Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».

17 лістапада 2019 года абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання. З’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Палата прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[2]. Уваходзіць у склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.

Абіралася дэпутатам, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў».

Замужам, мае дваіх сыноў.

Узнагароды

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Могилевской области Архівавана 30 верасня 2020.
  2. Шутава Святлана Аляксандраўна
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2019 г. № 163 «Аб узнагароджанні»
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання