Святлана Аляксандраўна Горваль (25 жніўня 1986, Валожын, Мінская вобласць) — беларускі камерсант, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].
Нарадзілася 25 жніўня 1986 года ў г. Валожыне Мінскай вобласці.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».
Працавала спецыялістам аддзела рознічнага гандлю, начальнікам аддзела рознічнага гандлю ў ААТ “Гандлёвы дом «Нёман» г. Гродна; намеснікам дырэктара, дырэктарам ААТ «Віцебскі ўнівермаг».
Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[2].
Замужам, мае дачку.