wd wp Пошук:

Святаслаў Генадзьевіч Крупенька

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крупенька. Святаслаў Генадзьевіч Крупенька (нар. 29 ліпеня 1953, в. Старое Грудзінава, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік і паэт. Эксперт праграмы «Размаўляем па-беларуску».

Біяграфія

Нарадзіўся 29 ліпеня 1953 года ў вёсцы Старое Грудзінава Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы імя Л. С. Выгоцкага, з 2008 года — настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 51 г. Гомеля. Аўтар шматлікіх публікацый аб праблемах беларускага настаўніцтва.

Паэт. Піша на беларускай і рускай мовах. Першыя вершы друкаваліся ў раённай газеце ў Міёрах «Сцяг працы». Творы ўключаны ў шэраг калектыўных зборнікаў («Вуліца Настаўніцкая», «Святло шчымлівай памяці» і інш.). З юных гадоў захоплены пародыямі.

Аўтар песенных тэкстаў, пакладзеных на музыку гомельскімі кампазітарамі. Песня «Ода Тэрпсіхоры» з’яўляецца афіцыйным гімнам Міжнароднага фестывалю мастацкай творчасці «Сожскі карагод», да 30-годдзя Кургана Дружбы на мяжы трох братэрскіх рэспублік напісана «Ода-гимн единению трёх славянских народов», песня «Родина» стала дыпламантам Міжнароднага конкурсу песняў пра Радзіму ў Курску (аўтар музыкі дадзеных твораў — Валерый Копыл), песня «Журавель надзеі» (музыка Марыны Дадалевай) стала гімнам фінальнага этапа конкурсу «Настаўнік года», які праводзіцца ў Мінску і лаўрэатам якога быў і сам Святаслаў Крупенька. Песня «Добры дзень» не раз гучала па тэлебачанні ў выкананні Дзяржаўнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Сам складае музыку да сваіх вершаў («Незнаёмка», «Сінявокі мой Браслаў» і інш.).

Аўтар і вядучы праграмы на Гомельскім тэлебачанні «Вучымся размаўляць па-беларуску» (2009 год). Жыве ў Гомелі.

З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 ліпеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ