Свабодны рабочы саюз (СРС) (ням.: Freie ArbeiterInnen-Union (FAU)) — анарха-сіндыкалісцкі прафсаюз у Германіі.
Свабодны рабочы саюз быў заснаваны ў 1977 годзе і лічыць сябе спадкаемцам Саюза свабодных рабочых Германіі. Да 2016 года СРС быў удзельнікам Міжнароднай асацыяцыі працоўных, але выйшаў з яе[1] і выступіў адным з заснавальнікаў абноўленай МАП у 2018 годзе[2].
11 снежня 2009 года акруговы суд Берліна выдаў судовую забарону, паводле якой спынялася дзейнасць берлінскага аддзялення СРС – Саюза свабодных рабочых Берліна. Аднак, ужо 10 чэрвеня 2010 года забарона была адменена як парушаючая свабоду прафсаюзаў[3].