wd wp Пошук:

Саюз свабодных рабочых Германіі

Саюз свабодных рабочых Германіі (ССРГ) (ням.: Freie Arbeiter Union Deutschlands (FAUD)) — анарха-сіндыкалісцкі прафсаюз, які быў створаны на аснове пераназванай Свабоднай асацыяцыі нямецкіх прафсаюзаў (FVDG) 15 верасня 1919 года. Арганізацыя была распушчана ў студзені 1933 пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў, хоць многія яго члены працягвалі весці палітычную працу, падпольнае і арганізаванае супраціўленне супраць нацысцкага рэжыму. Па ініцыятыве Саюза свабодных рабочых Германіі была створана Міжнародная асацыяцыя працоўных. На піку свайго развіцця FAUD налічваў 150 000 членаў.

У 1977 годзе быў заснаваны Свабодны рабочы саюз (FAU), які лічыцца спадкаемцам FAUD.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зніклі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Прафсаюзы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1919 годзе