Сахноўшчынскі раён[1] (укр.: Сахновщинський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Сахноўшчына[1] (укр.: Сахновщина).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 22032 чалавекі, плошча — 1169,9 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 15 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 63 вёскі.