wd wp Пошук:

Сафі Марсо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марсо.

Сафi Марсо́ (фр.: Sophie Marceau [sɔfi maʁso]; пры нараджэнні Сафi Мапю фр.: Sophie Maupu; нар. 17 лістапада 1966, Парыж, Францыя) — французская актрыса

, кінарэжысёр, сцэнарыст, празаік і спявачка

.

Біяграфічныя звесткі, кінакар’ера

14-гадовая Сафі Марсо знялася ўпершыню ў рамантычнай камедыю! «Бум» (1980), якая стала лідарам кінапракату, абышоўшы нават другую частку кінатрылогіі «Зорныя войны», а загалоўны саўндтрэк фільма стаў хітом у Еўропе. За ролю ў наступнай кінастужцы «Бум-2» дзяўчына атрымала прэстыжную прэмію «Сезар» як самая перспектыўная актрыса.

У паспяховай меладраме «Водар кахання Фанфан» (1993) актрыса сыграла ролю адчайнай дзяўчыны, якая загразла ў любоўным трохкутніку.

Рэжысёр Мел Гібсан спецыяльна запрасіў Сафі Марсо на ролю прынцэсы Ізабелы, жонкі англійскага караля Эдуарда ў фільме «Храбрае сэрца» (1995). Для яе здымкі сталі першым вопытам работы ў Галівудзе і прынеслі плён у выглядзе мноства прапаноў ад рэжысёраў і рэдактараў глянцавых часопісаў. Ну, а карціна атрымала пяць прэмій «Оскар»

Фільм «Ганна Карэніна» (1997) лічыцца адной з лепшых экранізацый рамана ў свеце, а ролю Сафі Марсо крытыкі назвалі вельмі ўдалым увасабленнем складанага вобразу рускай жанчыны.

Лёгкая камедыя пра сямейнае жыццё «Па той бок ложка» (2008) расказвае пра эксперымент сямейнай пары, у якой кожны лічыў, што ягоная ноша цяжэйшая. На год муж — працаголік, уладальнік буйной кампаніі, і жонка — хатняя гаспадыня, якая займаецца домам, дзецьмі і продажам біжутэрыі — мяняюцца месцамі, каб праверыць, па чый бок ложка жывецца лепш. Дзеянне фільма «Жанчыны-агенты» (2008) адбываецца падчас Другой сусветнай вайны, напярэдадні высадкі саюзнікаў у Нармандыі, і апавядае пра спецыяльны атрад

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129581372 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Sophie Marceau // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129581372 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Les anciens du Cours FlorentКурсы Фларан.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Францыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Сцэнарысты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя