wd wp Пошук:

Сафора

Сафо́ра[3] (Sophóra) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), уключае 45 відаў невялікіх дрэў і хмызнякоў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. На Беларусі інтрадукавана Сафора японская.

Лістападныя дрэвы і кусты, радзей — шматгадовыя травы. Лісце непарнаперыстае, чаргаванае. Кветкі белыя, ружовыя, жаўтаватыя, фіялетавыя, сабраныя ў гронкі або мяцёлкі. Плод — боб.

Усе віды сафоры ядавітыя. Некаторыя віды небяспечнае пустазелле. Могуць выкарыстоўвацца ў якасці інсектыцыдных, лекавых, фарбавальных, дэкаратыўных і меданосных раслін.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сафора ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.201

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядавітыя расліны