Саркафаг Святога Яна Непамуцкага — адзін з найбольш выдатных помнікаў барока на чэшскіх землях[1], размешчаны ў капліцы Святога Яна Непамуцкага ў пражскім саборы Святога Віта.
Святы патрон Чэхіі, Ян Непамуцкі, памёр у 1393 г. ад пакут, якім ён быў падвергнуты па загадзе Вацлава IV у сувязі з яго палітычнай спрэчкай з пражскім архібіскупам Янам з Енштэйна. Кананізаваны ў 1729 годзе як мучанік тайны споведзі каралевы Сафіі[1].
Саркафаг быў заказаны імператарам Карлам VI. Праект створаны Ёзефам Э. Фішэрам з Эрлаха, выкананы ў 1736 годзе Іаганам Вюртам з пацініраванага срэбра па драўлянай мадэлі прыдворнага скульптара Антоніа Карадзіні(руск.) бел.[1]. На стварэнне саркафага пайшло 4 тоны серабра, працы аплочаны на сродкі самога сабора[2].
Саркафаг падтрымліваюць антрапаморфныя анёлы з дынамічна разгорнутымі крыламі. Побач з фігурай Яна Непамуцкага маленькі анёлак-пуці трымае картуш з выявай языка святога, які аддаў жыццё за захаванне таямніцы споведзі[2]. На пярэднім плане саркафага размешчана фігура Мужнасці працы ювеліра І. Зейца, адна з чатырох галоўных дабрадзейнасцей на мармуровай балюстрадзе, створанай ў 1746 годзе Ёзефам Лаўэрманам[1].
Балдахін саркафага, які нясуць фігуры ў палёце анёлы, створаны ў 1771 годзе Ігнацам Новакам па мадэлях І. Ф. Плацэра[1].