wd wp Пошук:

Сапармурат Ніязаў

Сапармура́т Атаевіч Нія́заў, Туркменбашы («Бацька туркменскага народа», туркм.: Saparmyrat Ataýewiç Nyýazow; 19 лютага 1940, сяло Кіпчак, Ашхабадская вобласць — 21 снежня 2006, Ашгабат) — кіраўнік Туркменістана з 1985 па 2006198591 — першы сакратар ЦК КП Туркменіі, з 1990 — прэзідэнт), маршал (2002).

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лютага 1940 года ў с. Кіпчак Ашхабадскай вобласці.

У 1967 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут. У 1959—65 гадах — на прафсаюзнай рабоце. З 1970 года — інструктар, намеснік загадчыка аддзела ЦК Камуністычнай партыі Туркменістана (КПТ). З 1980 года — першы сакратар Ашгабацкага гаркома КПТ, з 1984 года — інструктар аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПСС. У 1985 ггода — старшыня Савета Міністраў Туркменскай ССР. У 1985—91 гадах — першы сакратар ЦК КПТ. У студзені—лістападзе 1990 года — старшыня Вярхоўнага Савета, з кастрычніка 1990 года — прэзідэнт Туркменскай ССР. З лістапада 1991 года — Прэзідэнт Рэспублікі Туркменістан, з чэрвеня 1992 года адначасова і кіраўнік Кабінета міністраў. Старшыня Дэмакратычнай партыі Туркменістана. У 1993 годзе парламент Туркменістана прысвоіў яму найменне Туркменбашы (Бацька туркменскага народа), а 28 снежня 1999 года прыняў закон, які даў паўнамоцтвы знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта краіны без абмежавання тэрміну.

Памёр 21 снежня 2006 года ў Ашгабаце на пасадзе прэзідэнта краіны ва ўзросце 66 гадоў. Пахаваны ў мячэці Туркменбашы Рухы.

Зноскі

  1. http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/1537565/Saparmurat-Niyazov.html
  2. http://www.imdb.com/name/nm2241304/
  3. http://mondediplo.com/2015/02/11bouyguestan
  4. http://www.humanities360.com/index.php/view-article/5da1bafd_a07b_47ab_ab51_1a46e2bcbd57/
  5. http://issuu.com/449981/docs/central-asia-4-turkmenistan_v1_m56577569830512340
  6. http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/asia-pacific/6198983.stm
  7. http://lifeinlegacy.com/Display.aspx?weekof=2006-12-23
  8. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/09668130903068715
  9. http://www.imdb.com/name/nm2241304/bio
  10. http://www.panoramio.com/photo/11635780

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Памерлі ў Ашгабаце
Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Нарадзіліся ў 1940 годзе
Памерлі ў 2006 годзе
Нарадзіліся 19 лютага
Прэзідэнты Туркменістана
Кавалеры Ордэна Святога Месропа Маштоца
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Выпускнікі СПбДПУ
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Члены КПСС
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Памерлі 21 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Туркменістане
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»