wd wp Пошук:

Тамара Вялікая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Тамара.

Тамара Вялікая (груз. თამარ; 1166 — 1209/1213) — грузінская царыца, паходзіла з роду Баграцідаў.

Старэйшая дачка Георгія III і царыцы Бурдухан. У 1178 годзе Георгій абвясціў яе саўладаром і пераемнікам Грузінскага стальца. Пасля смерці бацькі ў 1184 годзе Тамара стала адзінаўладным царом.

У 1185 г. група грузінскай арыстакратыі выбрала для Тамары мужа — князя Юрыя Багалюбскага. Тамара і Юрый не мелі патомства. Царыца хутка стала абыякавай да свайго мужа, і ўжо ў 1187 г. шлюб распаўся. Тамара ўзяла новы шлюб — з князем Давіда Сасланам з Асеціі, таксама нашчадкам роду Баграцідаў. Вяселле адбылося ў 1188, Давід быў царом толькі намінальна, Тамара не дзялілася з ім уладай.

Першы муж Юрый не хацеў мірыцца са стратай тытула і супольна з незадаволенай грузінскай арыстакратыяй спрабаваў у 1191 ўзяць уладу, аднак быў пераможаны і пакараны.

Час яе праўлення завецца «залатым векам Грузіі». Пры двары Тамары выхоўваліся ўнукі, візантыйскага імператара Андроніка, Аляксей і Давід. Тамара дапамагала ім ў 1204 г. заняць Трапезунд і ўтварыць на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора г.зв. Трапезундскую імперыю.

Царыца памерла ў 1213 і, паводле падання, пахавана ў сакрэтным месцы ў манастыры Гелаці, паблізу Кутаісі, што ў Заходняй Грузіі. Тамара прылічана да святых Праваслаўнай і Каталіцкай царквой.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Баграціёны
Катэгорыя·Святыя Грузіі
Катэгорыя·Кананізаваныя манархі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мцхета-Мтыянеці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1166 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1213 годзе
Катэгорыя·Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Баграціёны
Катэгорыя·Памерлі ў Грузіі
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя
Катэгорыя·Царыцы грузінскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грузіі
Катэгорыя·Цары грузінскія