wd wp Пошук:

Самуэль Кміціч

Самуэль Кміціц (? — 1692), стражнік Вялікага Княства Літоўскага, палкоўнік. Паходзіў з аршанскай шляхты.

Вайсковую службу пачаў паручнікам у 1654. У час вайны 1654—1667 гг. быў сярод афіцэраў, якія ўзбунтаваліся супраць Януша Радзівіла і стварылі вайсковую канфедэрацыю ў Вербалове (1655). Вызначыўся гераізмам у вайне са шведамі. Увосень 1658 прывёў вайсковае злучэнне (12 харугваў) на Віцебшчыну для падтрымкі сялянска-шляхецкага партызанскага руху. Удзельнічаў у бітве пад Палонкай (1660) і пераследзе Хаванскага, у бітве пад Кушлікамі (1661). На чале палка хадзіў на Смаленшчыну (1663), пад Рослаўль і Бранск (1664), ваяваў з Хаванскім пад Полацкам (1665). У канцы вайны стаяў з палком на поўначы Беларусі, блакуючы маскоўскую залогу ў Полацку. Пасля Андрусава стала жыў на Аршаншчыне. Меў маёнткі Невадніцу ў Гарадзенскім, Краснае Сяло ў Менскім, Сідрычын у Варшанскім паветах. Да канца жыцця актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці краіны.

Вобраз Кміціца, паслужыў прататыпам для Анджэя Кміціца ў рамане Генрыка Сянкевіча «Патоп».

Зноскі

  1. Samuel Kmicic (h. Radzic) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Стражнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1692 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Харунжыя аршанскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1630 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы