wd wp Пошук:

Самніты

Самніты — старажытны італійскі народ, які размаўляў на мове оскскай групы і адносіўся да сабельскіх плямёнаў. Першапачаткова жылі ў горах Сярэдняй Італіі на поўдзень ад Лацыа на мяжы з Кампаніяй і Апуліяй. Гэты гістарычны рэгіён стаў вядомы як Самній. Тэадор Момзен злучаў паходжанне самнітаў з умбрамі. Сталіцай самнітаў лічыўся горад Бавіянум. Палітычнай формай арганізацыі была Самніцкая Федэрацыя (саюз плямёнаў). Пасля паслаблення этрускаў захапілі шырокія тэрыторыі на поўдні Італіі. У 423 годзе да н.э. самніты атакавалі і захапілі этрускую калонію Капуя, а затым у 421 годзе да н.э. — грэчаскі горад Кумы. Суседства з гарадамі Вялікай Грэцыі спрыяла элінізацыі самнітаў. У далейшым сутыкнуліся з экспансіяй Рыма (Самніцкія войны 343—290 гг. да н.э.) і вымушаны былі падпарадкавацца.[1] Рымскі дыктатар Сула вынішчыў вялікую колькасць воінаў-самнітаў і луканаў у рымскім цырку ў якасці адплаты за ўдзел у грамадзянскай вайне на баку Марыя.

Зноскі

  1. Гісторыя Старажытнага Рыма: Хрэстаматыя Архівавана 20 студзеня 2009.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Італійскія народы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара