wd wp Пошук:

Салі Райд

Салі Крыстэн Райд (англ.: Sally Kristen Ride; 26 мая 1951, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША — 23 ліпеня 2012, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — астранаўт, першая жанчына ЗША, якая пабывала ў космасе ў 1983 годзе (да яе ў космасе пабывалі Валянціна Церашкова ў 1963 годзе і Святлана Савіцкая ў 1982), таксама лічыцца самым маладым амерыканскім астранаўтам.

Біяграфія

У 1973 годзе скончыла Стэнфардскі ўніверсітэт. Магістр навук па фізіцы (1975). Доктар філасофіі (1978).

Райд была адной з 8000 чалавек, якія адгукнуліся на аб’яву ў газеце пра набор прэтэндэнтаў на ўдзел у касмічнай праграме. У 1978 годзе была адабрана ў НАСА.

Салли Райд падчас свайго першага палёту на «Чэленджэры». 1983

18 чэрвеня 1983 года яна стала першай амерыканкай у космасе ў складзе экіпажа місіі «Чэленджэр» STS-7. У задачы місіі ўваходзіла вывядзенне двух камунікацыйных спадарожнікаў і правядзенне фармацэўтычных эксперыментаў.

Другі палёт адбыўся ў 1984 годзе, таксама на борце «Чэленджэра». У цэлым правяла больш 343 гадзін у космасе.

Райд завяршала сваю васьмімесячную праграму падрыхтоўкі да трэцяга палёту, калі адбылася катастрофа «Чэленджэра», і была прызначана ў Прэзідэнцкую камісію па расследаванні прычын крушэння «Чэленджэра», узначаліўшы падкамітэт па аперацыях. Пасля заканчэння расследавання Райд была запрошана ў штаб-кватэру НАСА ў Вашынгтоне, дзе ўзначаліла працы па стратэгічным планаванні, азагалоўленаму аўтарам «Лідарства і будучыня Амерыкі ў космасе».

Салі Райд з’яўлялася аўтарам шэрагу дзіцячых кніг пра космас.

Памерла 23 ліпеня 2012 года ў Сан-Дыега (штат Каліфорнія, ЗША) ад рака падстраўнікавай залозы ў 61-гадовым узросце.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #159876850 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Sally Ride // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The International Who’s Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астранаўты ЗША
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Дыега
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Жанчыны-касманаўты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы