wd wp Пошук:

Саламон Яфімавіч Нэзлін

Саламон Яфімавіч (Хаймавіч) Нэзлін (руск.: Незлин Соломон Ефимович; 1892, Калышкі — 8 сакавіка 1990, Ізраіль) — савецкі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1946), прафесар (1952).

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта (1915). Загадчык губздраўаддзела (1918—1921) і дыспансерамі (1922—1923) у Віцебску. У 1923—1925 гг. у супрацьтуберкулёзным дыспансеры і санаторыі «Высокія горы» у Маскве; арганізатар і загадчык сацыяльна-гігіенічным і дыспансернымі аддзеламі Цэнтральнага інстытута туберкулёзу (1925—1941, 1943—1952) і адначасова інспектар па туберкулёзе ў Наркамздраве РСФСР і СССР. У 1941—1943 гг. намеснік дырэктара Казахскага інстытута сухотаў у Алма-Аце. У 1952—1953 гг. намеснік дырэктара Львоўскага інстытута туберкулёзу. У 1953 годзе знаходзіўся пад следствам па «справе ўрачоў». У 1953—1955 гг. загадчык арганізацыйна-метадычным аддзяленнем Цэнтральнага інстытута экспертызы працаздольнасцi.

Навуковая дзейнасць

Асноўная яго дзейнасць — арганізацыя лячэбнай работы, дыспансерызацыя хворых, арганізацыя дзейнасці процітуберкулёзных устаноў.

С. Я. Незлін узначальваў навукова-практычныя экспедыцыі ў Бурацкую, Башкірскую, Татарскую і Якуцкую аўтаномныя рэспублікі. Ён напісаў каля 330 навуковых прац, сярод якіх 8 манаграфій. Пад кіраўніцтвам С. Я. Незліна было абаронена 20 дысертацый.

Навуковыя працы

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Фтызіятры Беларусі
Катэгорыя·Фтызіятры СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фтызіятры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Ізраілі
Катэгорыя·Фтызіятры Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Постаці казахскай фтызіятрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне