wd wp Пошук:

Саламандравыя

Салама́ндравыя[2], сапраўдныя саламандры[2] (Salamandridae) — сямейства хвастатых земнаводных[3].

Сямейства аб’ядноўвае каля 15 родаў (у т.л. трытоны, даўгахвостыя трытоны і інш.), больш за 70 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы.

Даўжыня да 70 см. Пазванкі выгнугыя назад. Зубы на абодвух сківіцах. У дарослых жабраў няма, дыхаюць лёгкімі. Сакрэт скурных залоз некаторых саламандраў ядавіты.

Жывуць у вільготных лясах, па берагах вадаёмаў, трапляюцца да вышыні 3000 м. Актыўныя ў прыцемку і ўначы. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Апладненне ўнутранае. Адкладваюць ікру, ёсць яйцажывародныя і жывародныя.

Саламандравых выкарыстоўваюць як лабараторных жывёл.

Зноскі

  1. Amphibian Species of the World 6.0, an Online Reference: Salamandridae Goldfuss, 1820. American Museum of Natural History, New York, USA.
  2. 1 2 БелЭн, 2002
  3. Саламандрамі называюць таксама некатрых хвастатых земнаводных з іншых сямействаў (напр. саламанра іспалінскія, саламанра бязлёгачныя, саламанра акулярныя).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Хвастатыя земнаводныя