wd wp Пошук:

Бязлёгачныя саламандры

Бязлёгачныя саламандры (Plethodontidae) — сямейства хвастатых земнаводных. Налічваецца каля 380 відаў[1].

Апісанне

Гэтыя жывёлы не маюць лёгкіх. Яны страцілі лёгкія і перагародку паміж перадсэрдзяямі ў сувязі з пераходам да пастаянаводнага спосабу жыцця.

Пашырэнне

Большасць пастаянна знаходзіцца ў вадзе, у асноўным у горных ручаях Паўночнай Амерыкі, часткова ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, а 5 відаў пячорных саламандраў сустракаюцца ў Паўднёвай Еўропе. Значная колькасць трапічных, субтрапічных і пячорных відаў водзіцца на сушы.

Зноскі

  1. Min, M.S., S. Y. Yang, R. M. Bonett, D. R. Vieites, R. A. Brandon & D. B. Wake. (2005). Discovery of the first Asian plethodontid salamander. Nature (435), 87-90 (5 May 2005)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Хвастатыя земнаводныя