wd wp Пошук:

Сад Цюільры

Сад Цюільры (фр.: le jardin des Tuileries) — сад у цэнтры Парыжа, у 1-й акрузе, займае тэрыторыю паміж плошчай Згоды, вуліцай Рывалі, Луўрам і Сенай; займае 25,5 га пры даўжыні 920 м і шырыні 325 м. Калісьці тут знаходзіўся палац Цюільры, а цяпер — найзначнейшы і найстарэйшы сад «а ля франсэ» — французскі парк.

Скульптура «Кароль вярхом на Пегасе» ў садзе Цюільры.

Гісторыя

У XV ст. на гэтым месцы была ўскраіна горада за сценамі Луўрскай крэпасці — з публічнай звалкай і здабычай гліны для вытворчасці чарапіцы (фр. tuile, «цюіль»), — адсюль і назва Цюільры.

Першы парк пачалі разбіваць у 1564 годзе паводле загаду каралевы Кацярыны Медычы, якая захацела новы палац — Цюільры — і сад для прагулак. Таму парк быў у італьянскім стылі: 6 алей у даўжыню сада і 8 — у яго шырыню. Праз 110 гадоў, у 1664 годзе, Кальбер загадаў перапланаваць парк, даручыўшы гэта Лянотру.

Зноскі

  1. 1 2 base Mériméeministère de la Culture, 1978.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·1564 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1564 годзе
Катэгорыя·Сады і паркі Парыжа
Катэгорыя·1664 год у Еўропе