wd wp Пошук:

Савет рэвалюцыйнага камандавання Ірака

Савет рэвалюцыйнага камандавання (араб. مجلس قيادة الثورة‎‎) — вышэйшы орган улады Ірака з ліпеня 1968 года па красавік 2003 года, па некаторых дадзеных цяпер дзейнічае ў падполле.

У адпаведнасці з часовай Канстытуцыяй Ірака СРК налічвае не больш за 12 членаў, якія выбіраюцца шляхам самакааптацыі з ліку членаў рэгіянальнага кіраўніцтва партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння Па канстытуцыі 1968 года з’яўлялася вышэйшым органам улады ў краіне. 41 артыкул абвяшчае, што Савет рэвалюцыйнага камандавання — гэта рэвалюцыйны апарат, які кіраваў народнымі масамі і ўзброенымі сіламі раніцай 17 ліпеня 1968 года, гэта значыць узначаліў рэвалюцыю[1].

Па Канстытуцыі СРК абірае прэзідэнта, выдае законы і іншыя акты, прызначае і здымае міністраў, вырашае пытанні дзейнасці Міністэрства абароны, грамадскай бяспекі, пытанні іх паўнамоцтваў і структурнай арганізацыі, аб’яўляе частковую або поўную мабілізацыю ў краіне, аб’яўляе вайну і заключае мір, абірае прэм’ер-міністра, ратыфікуе Міжнародныя дагаворы і пагадненні[2].

Старшынёй СРК з моманту яго стварэння да 16 ліпеня 1979 быў Ахмед Хасан аль-Бакр, з 16 ліпеня 1979 — Садам Хусейн. З 30 снежня 2006 па 26 кастрычніка 2020 абавязкі старшыні выконваў Ібрагім Ізат ад-Дуры.

Зноскі

  1. КОНСТИТУЦИОННОЕ ПРАВО ЗАРУБЕЖНЫХ СТРАН (страны Ближнего Востока). ТЕМА 5 Архівавана 4 чэрвеня 2008 года.
  2. Правовые системы стран мира: Энциклопедический справочник
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палітыка Ірака
Катэгорыя·Гісторыя Ірака