wd wp Пошук:

Савет міністраў Польшчы

Савет міністраў Польшчы (польск.: Rada Ministrów w Polsce) — орган выканаўчай улады Рэспублікі Польшча. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Польшчы ад 2 красавіка 1997 года Савет міністраў складаецца з прэм’ер-міністра і міністраў.

Функцыі і паўнамоцтвы

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Савет міністраў вызначае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Польшча (арт. 146, п.1 Канстытуцыі), у аб’ёме і на ўмовах, указаных у Канстытуцыі і нацыянальным заканадаўстве, у прыватнасці:

Члены Савета міністраў нясуць салідарную адказнасць перад Сеймам за працу ўрада, яны таксама могуць несці індывідуальную адказнасць за выкананне задач, ускладзеных на іх прэм’ер-міністрам або тых, што адносяцца да кампетэнцыі сваіх міністэрстваў. Парушэнні закону і злачынствы, звязаныя з дзейнасцю міністраў, разглядаюцца ў спецыяльным дзяржаўным судзе, які прызначаецца Соймам.

Разам з корпусам дзяржаўных служачых, канцылярыя прэм’ер-міністра і ўсе міністэрствы маюць палітычных дарадцаў — каманды кансультантаў, якія працуюць у кожным міністэрстве і распрацоўваюць асноўныя прынцыпы палітыкі.

Склад урада

Асноўны артыкул: Другі ўрад Матэвуша Маравецкага Пасля мінулых парламенцкіх выбараў 13 лістапада 2015 года прэзідэнт Анджэй Дуда прызначыў прадстаўніцу ПіС Беату Шыдла прэм’ер-міністрам[1], даручыўшы ёй сфармаваць новы склад урада. Згодна з Канстытуцыяй Польшчы, новы ўрад павінен атрымаць вотум даверу з боку Сейма. 16 лістапада 2015 года новы ўрад быў прыведзены да прысягі.

Зноскі

  1. Беата Шидло официально назначена на пост премьер-министра Польши — Российская газета
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Польшчы
Катэгорыя·Урады паводле краін