Саве́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Савейкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сенькаўскага сельсавета[1].