wd wp Пошук:

Рэчыцкі праспект

Рэ́чыцкі праспект — праспект у Савецкім раёне Гомеля, адна з галоўных магістралей горада. Да 14 чэрвеня 2013 года вуліца насіла назву «Рэчыцкая шаша», з-за таго, што яна плаўна перацякае ў шашэйную дарогу да горада Рэчыца[1][2][3].

Размяшчэнне

Арыентаваны з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад безназоўнай плошчы на скрыжаванні з вуліцай Барыкіна і Куйбышаўскім праездам, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць вуліцы Клермон-Феран і Жукава, з паўночна заходняга — вуліцы Крайняя і Брэсцкая, далей з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Валгаградская, з поўначы — Сасновая, перасякае вуліцу Міжгароднюю, з паўднёвага ўсходу прымыкае Студэнцкі праезд, далей перасякае вуліцу Косарава, завяршаецца скрыжаваннем з Аб’язной і Давыдаўскай на граніцы горада. Працягам вуліцы з’яўляецца магістраль М10. Даўжыня праспекта складае каля 4,8 км.

Забудова

Зноскі

  1. О Городе над Сожем(недаступная спасылка) Речицкое шоссе станет проспектом
  2. Анна Соколова Переименование улиц в Гомеле: Речицкое шоссе осталось за чертой города(нявызн.) (29 чэрвеня 2013).
  3. Дарья Стрельченко В Гомеле переименованы улицы Победы, Первомайская, Речицкое шоссе и другие(нявызн.) (недаступная спасылка) (22 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Савецкі раён (Гомель)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы Гомеля
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Праспекты Гомеля
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэчыцкі праспект