wd wp Пошук:

Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь

Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Гомелі.

Гісторыя

Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь з’яўляецца правапераемнікам Гомельскага сярэдняга пажарна-тэхнічнага вучылішча Галоўнага ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь, створанага загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у маі 1997 года. Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на базе Гомельскага сярэдняга пажарна-тэхнічнага вучылішча створана Гомельскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча МНС Рэспублікі Беларусь з адначасовым адкрыццём спецыяльнасці “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” і арганізацыяй падрыхтоўкі спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі “Інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” па вочнай форме навучання. У лістападзе 2004 года Гомельскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь перайменавана ва ўстанову адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».

Структура

Факультэты

Кафедры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рэчыцкі праспект
Катэгорыя·Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Гомеля