wd wp Пошук:

Берагавая Слабада

Берагава́я Слабада́[1] (трансліт.: Bierahavaja Slabada, руск.: Береговая Слобода) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Глыбаўскага сельсавета.

Гісторыя

Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей каля вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. На заходняй ускраіне знаходзіцца стаянка каменнага века.

У вёсцы бытуе паданне, што нібыта ў гэтым месцы ў гады Паўночнай вайны сышліся два атрады — шведскі і рускі. Адбыўся кровапралітны бой. Ноччу пакінутыя ў жывых і абсалютна знясіліныя рускія салдаты адкінулі шведаў і перамаглі, натхнёныя самой Божай Маці[2].

У 1926—1927 гадах цэнтр Берагава-Слабадскога сельсавета.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рогалев, А. Ф. Топонимия Беларуси. Названия населенных пунктов. Микротопоним. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 1997. — С. 119—121.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Рэчыцкага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Берагавая Слабада
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Глыбаўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных