wd wp Пошук:

Рэспубліканская тапанімічная камісія

Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — спецыяльны навукова-кансультацыйны цэнтр па розных пытаннях тапаніміі.

Зацверджана ў 1991 годзе. Яе першачарговая задача — адраджэнне, захаванне і ўпарадкаванне беларускай тапаніміі, выпрацоўка навуковых крытэрыяў адносін да тапонімаў і іх лёсу, правілаў перадачы беларускай тапаніміі на іншыя славянскія і неславянскія мовы, прынцыпаў вяртання тапонімаў, якія маюць гістарычна-культурнае значэнне, выданне зборнікаў і метадычных дапаможнікаў па тапанімічнай праблематыцы. Старшыня камісіі — Ігар Лявонавіч Капылоў.

Прыярытэтныя напрамкі работы

Сучасныя прыярытэтныя напрамкі работы:

Вынікі працы

За перыяд дзеяння камісіі распрацавана канцэпцыя нацыянальнай праграмы па ўпарадкаванню напісання ўласных геаграфічных назваў на беларускай і рускай мовах «Стандартызацыя беларускай тапаніміі» (аўтар В. П. Лемцюгова); створана шэраг нарматыўна-прававых дакументаў, у т.л. «Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта» (аўтары М. Ф. Віняцкі, В. П. Лемцюгова, А. І. Падлужны), інструкцыя па перадачы беларускіх геаграфічных назваў на рускую мову, тэхнічныя кодэксы ўстаноўленай практыкі са спосабамі і правіламі перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову. Падрыхтавана серыя нарматыўных даведнікаў «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» у шасці кнігах пад кіраўніцтвам і рэдакцыяй В. П. Лемцюговай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тапаніміка
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Беларусі