wd wp Пошук:

Рэнтгенадыягностыка

Прагляд рэнтгенаўскіх здымкаў.

Рэнтгенадыягно́стыка — метад прамянёвай дыягностыкі розных захворванняў з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў. У цяперашні час яна пераходзіць на лічбавыя тэхналогіі і з’яўляецца самым даступным неінвазійным (без унутранага умяшання) метадам пры выяўленні хвароб.

Скіялогія (греч. skia — цень) — раздзел рэнтгеналогіі, які вывучае заканамернасці ўтварэння рэнтгенаўскай выявы.

Методыкі рэнтгеналагічнага даследавання

Асноўныя[1][2]

Спецыяльныя методыкі рэнтгеналагічнага даследавання

Флюараграфія (ФЛГ)

Флюараграфія (сінонімы: рэнтгенфлюараграфія, рэнтгенфатаграфія, радыёфатаграфія) — прафілактычнае рэнтгеналагічнае даследаванне, якое заключаецца ў фатаграфаванні бачнай ценявой выявы са святлівага флуарэсцэнтнага экрана на фотастужку (плёнкавая флюараграфія — састарэлая) ці перакладам яе на аблічбаваную выяву (лічбавая — сучасная), якая утвараецца ў выніку праходжання рэнтгенаўскіх прамянёў праз цела чалавека, нераўнамернасці паглынання іх больш/менш шчыльнымі тканкамі і адлюстравання выявы на экране. Метад рэнтгенадыягностыкі сухотаў, пнеўманіі, плеўрыту, раку і іншых новаўтварэнняў лёгкіх (таксама фіброзу, склерозу, наяўнасці вадкасцей у анатамічных поласцях), які амаль не шкодзіць здароўю. Узаконены скрынінг (масавае даследаванне) хвароб лёгкіх.

Існуюць два метады сучаснай лічбавай флюараграфіі:

  1. спосаб паслойнага сканавання органаў хворага з дапамогай лінейнага дэтэктара на рэнтгенаўскіх прамянях. Каб атрымаць малюнак, дэтэктар перасоўваецца каля цела, прасвятляючы яго прамянямі ў выглядзе веера
  2. спосаб факусіроўкі аптычнага сігналу са святлівага экрана на датчык ПЗС. Датчык ПЗС уяўляе сабой аналагавы прыбор, у якім электрычнасць з’яўляецца ў любым месцы ў залежнасці ад таго, наколькі моцнае святло на яго падае. На якасць малюнка ўплывае разрозненне (памер) экрана на ПЗС-датчыку.

Рэнтгенаграфія

Рэнтгенаграфія — методыка рэнтгенадыягностыкі паталагічных змяненняў пры падазрэнні на іх, шляхам засвечвання плёнкі (плёнкавая — састарэлая) ценявой выявай ад рэнтгенаўскіх прамянёў ці аблічбавання яе ПЗС-матрыцай на камп’ютар (лічбавая — сучасная).

Рэнтгенаскапія

Рэнтгенаскапія — прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі анатамічнай зона за флуарэсцэнтным рэнтгенаўскім экранам (класічная — састарэлая) ці прасвечванне з дапамагой электронна-аптычнага пераўтваральніка (ЭАП) (рэнтгенатэлебачанне — сучасная), якое назіраецца ў першым выпадку на самім экране, а ў другім — на экране кінескопа.

Тамаграфія

Тамаграфія — гэта рэнтгеналагічная здымка «у разрэзе» (паслойная). Гэты метад выкарыстоўваецца пры даследаванні лёгкіх, печані, нырак, костак і суставаў.

Зноскі

  1. http://lektsii.net/3-66298.html
  2. http://ww.helpiks.org/8-19759.html
  3. Под ред.проф. Г.Е.Труфанова. Лучевая диагностика. — Издательская группа “ГЭОТАР-Медиа”. — Москва, 2007. — С. 21-35. — 15 с.
  4. 1 2 3 Статья «Флюорография» в Большой советской энциклопедии

Сайты па тэме

http://www.tiensmed.ru/news/fluorografiya1.html

http://zdravo.by/article/5501/vredna-li-flyuorografiya

http://x-raydoctor.ru/rentgen/grudnaja-kletka/otlichie-ot-flyuorografii.html

http://smilelink.narod.ru/referati/r_19.html

Электронны падручнік БДМУ па прамяневай дыягностыцы

http://rep.bsmu.by/xmlui/bitstream/handle/BSMU/3819/Современные%20технологии%20лучевой%20диагностики.pdf?sequence=1&isAllowed=y(недаступная+спасылка)

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рэнтгеналогія