wd wp Пошук:

Рэлігія ў Славакіі

Драўляная царква ў Новай Полянцы.

Славацкая канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнання.

Асноўнай рэлігіяй у Славакіі з’яўляецца хрысціянства.

Большасць грамадзян Славакіі (62%) вызнаюць каталіцтва лацінскай традыцыі. Краіна падзелена на 8 дыяцэзій, у тым ліку 3 архідыяцэзіі.

Другая па велічыні група — пратэстанты (8.2%)[1], таксама ёсць грэка-каталікі (3,8%)[1] і праваслаўныя (0,9%). Праваслаўе распаўсюджана сярод русінаў і іх нашчадкаў на паўночным усходзе краіны[2].

Каля 2300 застаўшыхся яўрэяў спавядаюць іўдаізм, у той час як даваеннае яўрэйскае насельніцтва Славакіі складала прыкладна 120 000[3].

Да іншых рэлігій, якія распаўсюджаны ў Славакіі, адносяцца Вера Бахаі, індуізм і іслам.

13,4% насельніцтва краіны з’яўляецца атэістамі[1].

Да астатніх канфесій адносяцца каля 2,5% насельніцтва краіны[1]. 10,6% складаюць людзі, якія не вызначыліся з канфесійнай прыналежнасцю альбо адмовіліся паведамляць пра свой рэлігійны светапогляд.

Дынаміка росту рэлігійных канфесій у Славакіі на працягу апошняга стагоддзя

ВеравызнаннеПерапіс 2011200119911930
Рымска-Каталіцкая Царква3 347 2773 708 1203 187 3832 384 355
Славацкая Грэка-Каталіцкая Царква206 871219 831178 733214 725
Праваслаўная Царква49 13350 36334 3769 076
Евангельская Царква Аўгсбургскага Вызнання316 250372 858326 397400 258
Кальвінізм98 797109 73582 545145 829
Сведкі Іеговы17 22220 63010 501-
Метадызм (Metodizmus)10 3287 3474 359152
Хрысціянскія цэрквы7 7206 519700-
Апостальская царква(славацк.) бел.5 8313 9051 116-
Братэрскае адзінства баптыстаў(славацк.) бел.3 4863 5622 4651 745
Царква адвентыстаў cёмага дня2 9153 4291 721-
Братэрская царква(славацк.) бел.3 3963 2171 86129
Іўдаізм1 9992 310912136 737
Старакаталіцызм (Starokatolícka cirkev)1 6871 733882-
Гусіты1 7821 69662511 495
Новаапостальская царква(славацк.) бел.16622188
Бахаі1 065
Мармоны9725891
Іншыя23 3406 2146 0941 524
Без вызнання725 362697 308515 55116 890
Не паведамілі571 437160 598917 835-
Рэлігійна-канфесійны склад базавых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Славацкай Рэспублікі паводле перапісу 2001 г.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 2011 census. Славаччына Архівавана 7 красавіка 2020. ў The World Factbook
  2. Slovakia. Encyclopædia Britannica Online.
  3. Peter Vogelsang; Brian B. M. Larsen Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэлігія ў Славакіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы