wd wp Пошук:

Рэвалюцыйнае дзеянне

Рэвалюцыйнае дзеянне — анарха-камуністычная арганізацыя ў Беларусі.

Згуртавалася ў Мінску ў лютым 2005 года, як беларускі філіял лібертарна-камуністычнага руху «Аўтаномнае Дзеянне» («Аўтаномнае Дзеянне — Беларусь»). 11 красавіка 2010 года «Аўтаномнае Дзеянне — Беларусь» аб’явіла аб сваім выхадзе з АД і змяніла назву на «Рэвалюцыйнае дзеянне»[1] Прытрымліваецца ідэалогіі рэвалюцыйнага анарха-камунізму. Арганізацыя вядзе прапаганду анархісцкіх ідэй у форме выдання ўлетак і брашур, малявання графіці і інш.

У 2016 годзе анархісцкая група «Рэвалюцыйнае дзеянне», а таксама апублікаваныя ў аднаіменнай групе ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» матэрыялы былі ўключаны ў Рэспубліцы Беларусь у спіс экстрэмісцкіх, а доступ да іх заблакаваны[2].

У 2021 годзе МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Рэвалюцыйнага дзеяння» экстрэмісцкім фарміраваннем[3]. За стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім у Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць[4].

Зноскі

  1. revbel.org
  2. news.21.by(недаступная спасылка)
  3. МВД признало «экстремистскими формированиями» три анархистских интернет‑ресурса(руск.) . Медиазона (2 лістапада 2021). Праверана 18 студзеня 2022.
  4. БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова (нявызн.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (17 лістапада 2021). Праверана 22 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2005 годзе