wd wp Пошук:

Рэактар-размнажальнік

Схематычны малюнак рэактара-размнажальніка з інтэгральнай (справа) і петлявой (злева) кампаноўкай абсталявання.

Рэа́ктар-размнажа́льнік[1][2], ці рэактар-размножвальнік (англ.: Breeder reactor, брыдэр) — ядзерны рэактар, які дазваляе напрацоўваць ядзернае паліва ў колькасці, якая перавышае патрэбы самога рэактара. Сыравінай для новага паліва служаць ізатопы, якія не могуць быць выкарыстаны ў традыцыйных энергетычных рэактарах, напрыклад, уран-238 і торый-232. Запасы гэтых ізатопаў больш чым у 100 разоў пераўзыходзяць запасы ўрану-235. Для ўран-плутоніевага паліўнага цыкла размножвальнікам з’яўляецца рэактар на хуткіх нейтронах (FBR, ад англ.: Fast Breeder Reactor). Пры гэтым у зоне размнажэння са збедненага ўрану, які складаецца, у асноўным, з 238-га ізатопа, атрымліваецца плутоній-239, які можа быць выкарыстаны ў рэактары, як новае ядзернае паліва.

Працуючыя рэактары

Спыненыя рэактары

Зноскі

  1. Рэактар-размнажальнік // Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. С. 531–532.
  2. Фізіка: вучэб. дапам. для 11-га кл. / В. У. Жылко, Л. Р. Марковіч. — 2-е выд. — Мінск: Народная асвета, 2014. — С. 237.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Ядзерныя рэактары