wd wp Пошук:

Рышард Шуркоўскі

Рышард Шуркоўскі (польск.: Ryszard Szurkowski, 12 снежня 1946 — 1 лютага 2021, Радам) — польскі веласіпедыст. Чэмпіён свету з 1973 года, двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў і чатырохразовы пераможца Гонкі міру (1970, 1971, 1973 і 1975), трохразовы чэмпіён свету-аматарам і 12-разовым чэмпіёнам Польшчы.

Біяграфія

У спаборніцтвах удзельнічаў з 1963 года. У 1960-ыя гады Шуркоўскі раз-пораз перамагае ў розных нацыянальных спаборніцтвах, у тым ліку ў горным кросе. З 1969 года Рышард Шуркоўскі залічаны ў склад нацыянальнай зборнай.

Пасля заканчэння кар’еры ў 1984—1988 гадах быў трэнерам зборнай Польшчы.

Рышард Шуркоўскі таксама быў заснавальнікам першай польскай прафесійнай веласіпеднай групы (1988), а таксама прэзідэнтам польскага Саюзу веласпорту ў 2010-11 гадах.

У чэрвені 2018 года сур’ёзна пацярпеў у аварыі падчас гонкі ветэранаў у Кёльне, спартовец перанёс некалькі аперацый[4].

Узнагароды

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пасмяротна ўзнагародзіў Рышарда Шуркоўскага Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы за выдатны ўклад у развіццё і папулярызацыю веласпорту ў Польшчы, а таксама за прасоўванне і папулярызацыю фізічнай культуры і алімпійскай ідэі[5].

Зноскі

  1. Ryszard Szurkowski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nie żyje Ryszard Szurkowski Праверана 1 лютага 2021.
  3. http://sport.onet.pl/kolarstwo/ryszard-szurkowski-nie-zyje-kolarstwo/mrpv8mm Праверана 1 лютага 2021.
  4. З жыцця пайшоў легендарны польскі велагоншчык Рышард Шуркоўскі
  5. Рышарда Шуркоўскага пасмяротна адзначылі Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Трэнеры Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў Радаме
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Велагоншчыкі Польшчы