wd wp Пошук:

Рычард Аванісян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аванісян.

Рычард Гейбл Аванісян (англ.: Richard Gable Hovhannisian; арм.: Ռիչարդ Գեյբլ Հովհաննիսյան; нар. 9 лістапада 1932, Тулар, Каліфорнія) — амерыканскі гісторык армянскага паходжання, прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (UCLA). Асноўныя працы прысвечаны пытанням гісторыі Арменіі, Закаўказзя і Блізкага Усходу, гісторыі і гістарыяграфіі Арменіі пачатку XX ст., першай Рэспублікі Арменія, армянскага генацыду ў Асманскай імперыі[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і армянскіх уцекачоў у Каліфорніі. Поўнае імя — Рычард Гейбл Аванісян, у гонар Кларка Гейбла[4].

Скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (B.A., 1954, M.A., 1958). Ph.D. па гісторыі (Каліфарнійскі ўніверсітэт, Лос-Анджэлес, 1966), прафесар (1969).

Выкладнік (1962—1969), прафесар (з 1969), кіраўнік праграм па прысуджэнні званняў бакалаўра, магістра; доктар філасофіі па гісторыі Арменіі і Каўказа (з 1962). Заснавальнік і дырэктар Цэнтра арменоведческих даследаванняў (1974, 1977, 1991—1992).

Чалец шэрага навуковых і грамадскіх арганізацый. Ганаровы доктар Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і Арцахскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія (1990).

Лаўрэат прэміі Гугенхайма (англ.: Guggenheim Fellowship) (1974)[5]. Узнагароджаны ордэнам «Св. Саак — Св. Месроп» Першапасаднага Святога Эчміядзіна, медалём Маўсеса Харэнацы. Імя Рычарда Аванісяна было занесена ў спісы «Хто есці хто ў ЗША» і «Хто есці хто ў свеце»[6].

Імем Р. Аванісяна названа школа № 1 сяла Вардэніс Гегаркуникской вобл. (1993).

Сын Рычарда Аванісяна — Рафі Аванісян — быў першым міністрам замежных спраў незалежнай Арменіі, а цяпер адзін з лідараў апазіцыі ў Арменіі.

Выбраныя працы

Сааўтар

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.sscnet.ucla.edu/history/centers/armenian/hovannisian.html
  2. http://archive.is/ktYc
  3. Иностранные члены Академии. Ричард (Тигран) Гаспарович Оганнисян(нявызн.). Нацыянальная акадэмия навук Рэспублікі Арменія. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2014. Праверана 2 лістапада 2016.
  4. Hovannisian, Garin K. (2010). Family of Shadows: A century of murder, memory, and the Armenian American dream. New York: Harper Collins. p. 45. ISBN 978-0-06-1-79208-3. https://archive.org/details/familyofshadowsc0000hova.
  5. Search Results — John Simon Guggenheim Memorial Foundation(недаступная спасылка)
  6. UCLA | Armenian Studies | History Архівавана 20 ліпеня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Маўсеса Харэнацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Святога Месропа Маштоца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных