wd wp Пошук:

Рык Перы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Перы. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джэймс Рычард «Рык» Перы (англ.: James Richard «Rick» Perry, нар. 4 сакавіка 1950 г, Пэйнт-Крык (у ста км на поўнач ад Абілін), Тэхас, ЗША) — амерыканскі палітык, з 2000 года 47-ы губернатар штата Тэхас ад Рэспубліканскай партыі.

Кар’ера

Скончыў Тэхаскі A & M універсітэт (бакалаўр, 1972). У 1972—1977 гадах на службе ў ВПС ЗША, якую пакінуў у званні капітана.

У 1989 годзе перайшоў з Дэмакратычнай партыі ў Рэспубліканскую партыю ЗША.

Абраны віцэ-губернатарам штата ў 1998 годзе і змяніў на пасадзе губернатара Джорджа Буша, у 2000 годзе абранага прэзідэнтам ЗША. Перы двойчы абіраўся на поўны тэрмін у 2002 і 2006 гадах.

Перы абвясціў аб жаданні прэтэндаваць на трэці тэрмін губернатарства ў 2010 годзе. 12 жніўня 2011 г Рык Перы заявіў аб жаданні прэтэндаваць на права стаць кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі на выбарах 2012 года.

З 2 сакавіка 2017 года па 1 снежня 2019 года займаў пасаду Міністра энергетыкі ЗША.

Зноскі

  1. Rick Perry // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rick Perry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За службу нацыянальнай абароне»
Катэгорыя·Губернатары Тэхаса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Міністры энергетыкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе