wd wp Пошук:

Рыкарда Гуіральдэс

Рыкарда Гуіральдэс (ісп.: Ricardo Güiraldes; 13 лютага 1886, Буэнас-Айрэс — 11 лістапада 1927, Парыж) — аргенцінскі пісьменнік.

Біяграфія

У 1910 годзе адправіўся ў падарожжа па Еўропе, Індыі, Японіі. Жыў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з французскай авангарднай літаратурай. Пасля вяртання ў Буэнас-Айрэс у 1912 годзе ажаніўся з Адэлінай дэль Карыл. У гэтым жа годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік El cencerro de cristal. У 1916 годзе з жонкай падарожнічае на Ямайку і Кубу, падарожныя нататкі ляглі ў аснову рамана Xaimaca. У 1917 годзе выходзіць аўтабіяграфічны раман Raucho.

У 1919 і 1922 гадах зноў падарожнічае па Еўропе разам з жонкай. У 1922 годзе выходзіць раман «Разаўра» — меланхалічны, іранічны твор пра каханне. У гэты перыяд адбываюцца змены ў мысленні Гуіральдэса — пачынае цікавіцца тэасофіяй і ўсходняй філасофіяй. У 1924 годзе Гуіральдэс робіцца адным з заснавальнікаў ультраістычнага часопіса Proa.

Творчасць Рыкарда Гуіральдэса дасягнула сваёй вяршыні ў рамане «Дон Сегунда Сомбра». У 1927 годзе пісьменнік у апошні раз едзе ў Еўропу, памірае ў Парыжы ад раку.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ricardo Güiraldes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118719157 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118719157 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Іспанамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі Аргенціны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага