wd wp Пошук:

Рыгор Саламонавіч Бярозкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бярозкін.

Рыгор Саламонавіч Бярозкін (псеўданімы: Р. Барута; С. Тарасаў; 3 ліпеня 1918, Магілёў — 1 снежня 1981, Мінск) — крытык, журналіст[2].

Біяграфія

Вучыўся на педрабфаку ў Магілёве, у 19331938 на літаратурным факультэце МДПІ[2]. Пачаў друкавацца ў 1935. У 19381941 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі часопісу «Полымя рэвалюцыі», літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (19381939), загадчыкам аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» (19391941). Член СП СССР з 1939[3].

Арыштаваны НКУС БССР у красавіку 1941. Знаходзіўся пад следствам у Мінску. Па адной з версій, калі 26 чэрвеня 1941 калону зняволеных, сярод якіх быў Бярозкін, пакінуў канвой, ён уцёк. Ваяваў да канца вайны[4], удзельнічаў у баях пад Сталінградам, Кіевам, у Карпатах. Атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі «Советское слово»[3].

Паўторна арыштаваны 9 жніўня 1949; у чэрвені 1950 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знаходзіўся ў зняволенні ў Карагандзінскай і Омскай абласцях. У 1955 вызвалены; рэабілітаваны ў 1956[3].

З 1960 працаваў у часопісе «Советская Отчизна», газеце «Літаратура і мастацтва», літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1970–1975). У канцы 1950 — пачатку 1960-х гадоў шмат публікаваўся, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў.

Паводле ўспамінаў, спачуваў Ізраілю пасля Шасцідзённай вайны 1967 г. Тым не менш у сакавіку 1970 г. разам з іншымі дзеячамі беларускай культуры і навукі падпісаў «Гнеўны пратэст» супраць «ізраільскай ваеншчыны»[5].

У канцы 1970-х гадоў перанёс інсульт, апошнія гады цяжка хварэў. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[3].

Творчасць

Друкаваўся з 1935[2], першая публікацыя — у мінскім часопісе «Штэрн» (на мове ідыш)[6]. Даследаваў пераважна паэзію. Для работ Бярозкіна характэрныя спалучэнне праблемнасці з канкрэтным аналізам, эстэтычная патрабавальнасць, уменне раскрыць творчую індывідуальнасць паэта. Творчасць сучасных беларускіх паэтаў, праблемы паэтычнага майстэрства Бярозкін аналізаваў у кнігах «Паэзія праўды» (1958; разглядаецца паэзія П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі), «Спадарожніца часу» (1961), «Пімен Панчанка» (1968), «Аркадзь Куляшоў» (1978)[2]. У кнігах «Свет Купалы» (1965), «Чалавек напрадвесні» (1970), «Звенні» (1976) даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне беларускай і рускай паэзіі[2][3].

Пісаў на беларускай, рускай, яўрэйскай мовах.

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  2. 1 2 3 4 5 Берёзкин Григорий Соломонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 55. — 737 с.
  3. 1 2 3 4 5 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  4. БЯРОЗКІН Рыгор Саламоновіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. С.413
  5. http://belisrael.info/?p=16053
  6. http://belisrael.info/?p=13263

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Нарадзіліся ў 1918 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Супрацоўнікі часопіса «Спадчына»
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся 3 ліпеня
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Крытыкі Беларусі
Памерлі ў 1981 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нарадзіліся ў Магілёве
Рэабілітаваныя ў СССР
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Крытыкі СССР
Пісьменнікі паводле алфавіта
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Журналісты Беларусі
Журналісты СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Памерлі 1 снежня