wd wp Пошук:

Рыгор Пятровіч Чуйко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чуйко. Рыгор Пятровіч Чуйко (нар. 26 верасня 1959, в. Івашня Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном. Пасля заканчэння вучобы працаваў брыгадзірам комплекснай брыгады калгаса «Камінтэрн», старшынёй праўлення калгаса імя У. І. Леніна Магілёўскага раёна. Затым быў старшым дыспетчарам — намеснікам дырэктара па аператыўнай рабоце саўгаса «Ждановіцкі цяплічны камбінат», намеснікам дырэктара па аператыўнаму кіраванню — старшым дыспетчарам, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, генеральным дырэктарам аграгандлёвай фірмы «Ждановічы» Мінскага раёна. Генеральны дырэктар Мінскага раённага ўнітарнага прадпрыемства «Агракамбінат „Ждановічы“».

Выбіраўся Дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Чуйко Григорий Петрович Архівавана 26 верасня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі