wd wp Пошук:

Рыгор Кахановіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мітрапаліт Рыгор Кахановіч (сапраўднае імя Ануфрый Кахановіч; польск.: Grzegorz Kochanowicz; да 1750г — 1814, Жыдычын) — біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы; з 3 кастрычніка 1809 года — мітрапаліт Кіеўскі — кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Біяграфія

Рыгор Кахановіч нарадзіўся ў Беларусі, якая ў той час уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. Вывучаў багаслоўе, верагодна, у Вільні. Пасля святарскага пасвячэння (ён не быў базыльянінам, у адрозненне ад большасці іерархаў грэка-каталіцкіх епархій), займаў пасады крылашаніна, віцэ-афіцыяла, а потым афіцыяла (вікарыя) (з 1798 года) у Полацкай капітуле пры арцыбіскупе Іраклій Лісоўскі. У 1807 годзе стаў біскупам Луцкім і Астрожскім. У верасні 1808 года ён атрымаў ад Апостальскай Сталіцы дазвол на аб’яднанне дыяцэзій. 1 жніўня 1809 года расійскі імператар Аляксандр I вылучыў Кахановіча на пасаду пераемніка мітрапаліта Іраклія Лісоўскага. Абраны мітрапалітам 3 кастрычніка 1809 года Нягледзячы на тое, што гэта не было зацверджана Апостальскай Сталіцай, з-за цяжкасцей у зносінах з Рымам (адной з галоўных прычын былі тагачасныя напалеонаўскія войны), 10 студзеня 1811 года пасвяціў у Вільні трох новых епіскапаў: полацкага Івана Красоўскага, вікарыя (суфрагана) Віленскай мітраполіі з тытулам біскупа аршанскага Адрыяна Галаўню і вікарыя берасцейскага (будучага епіскапа Уладзімірскага) Льва Явароўскага. Сакансэкратарамі былі два лацінскія біскупы — мінскі біскуп Якуб Ігнацій Дэдэрка і полацкі біскуп-суфраган Кіпрыян Адынец. У 1809—1810 гадах ён таксама быў біскупам віленскім для русінаў уніяцкага абраду. Меў канфлікт з базыльянамі. Пад яго кіраўніцтвам «Духоўная калегія» ў 1810 годзе забараніла прымаць шляхціцаў у лік базыльян. Падчас нашэсця Напалеона І на Расію базыльяне спрабавалі адхіліць Рыгора Кахановіча ад пасады, але гэта не прынесла вынікаў.

Памёр у 1814 годзе ў рэзідэнцыі луцкіх біскупаў у Жыдычыне на Валыні. Згодна з яго жаданнем, выказаным на смяротным ложы, кіраванне мітрапалічай епархіяй было даручана полацкаму архіепіскапу Івану Красоўскаму, а Луцкая епархія часова перададзена ў кіраванне берасцейскаму епіскапу Язафату Булгаку.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў Валынскай вобласці
Катэгорыя·Кіеўскія праваслаўныя мітрапаліты
Катэгорыя·Біскупы УГКЦ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1814 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы